Каб шукаць па назве на рускай мове, увядзіце ў поле пошука альбо цалкам слова, альбо частку назвы. Звярніце ўвагу, што ў рускай арфаграфіі не адлюстроўваецца аканне, таму напісанне ў большай ступені захоўвае сувязь з этымалогіяй. Так, Абра́мава і Абрамо́ва – па-беларуску гэта розныя назвы, па-руску – аднолькавыя.
Каб шукаць па назве на беларускай мове, дадайце знак @ (без прабела).
Каб пошукавы запыт адпавядаў пачатку назвы, дадайце клічнік ! перад запытам, каб адпавядаў канцу назвы, дадайце клічнік ! пасля запыта.
Памятайце, што дадзеныя для гэтай візуалізацыі збольшага ўзятыя з адкрытых крыніц, якія складаюцца аўтаматычна і/альбо папраўляюцца/дапаўняюцца валанцёрамі. Дзяржава не публікуе ўсёй адпаведнай інфармацыі ў выглядзе файлаў, прыдатных для апрацоўкі камп'ютарнымі сродкамі. Таму датасэт (набор дадзеных) можа ўтрымліваць (і напэўна ўтрымлівае) арфаграфічныя памылкі, недакладнасці „перакладу“ назваў паміж беларускай і рускай мовамі; існуючыя мясціны могуць быць адсутныя ў датасэце, мець дуплікаты альбо не мець звязаных з сабой каардынат.
Калі вы праводзіце тапанімічнае даследаванне альбо выкладаеце прадмет, звязаны з геаграфіяй ці/і тапанімікай, калі ласка, майце на ўвазе, што дадзеная прылада не гарантуе слушнасці дадзеных, а значыць – і вынікаў, зробленых на падставе аўтаматычна створанай візуалізацыі.
Да таго ж, натуральна, што пошук простым супадзеннем, які тут рэалізаваны, не ўлічвае марфалогіі і этымалогіі тапонімаў! Напрыклад, пошук фарманта т. зв. „мяжы Сафарэвіча“ (тэрыторыі даўняга засялення балцкімі плямёнамі) з дапамогай запыта на шкі выдасць і Антонішкі (слушна), і Шышкі (памылка!). З семантыкай яшчэ больш складана: напрыклад, пошук назваў з часткай ‑красн‑/‑чырвон‑ зусім не гарантуе, што ўсе яны – вынік савецкай палітыкі, сярод іх можа быць нямала значна больш старых і нават адвечна беларускіх назваў.
Калі вас хвалюе праблема беларускіх геададзеных, далучайцеся да дыскусіі наконт стандартызацыі і лінгвістычнага даследавання ([email protected]) альбо непасрэдна да збору і верыфікацыі дадзеных (праект OpenStreetMap).
Τόπος – the tool for exploring and visualizing geospatial data about place names located on the territory of Republic of Belarus.
Current status: working prototype (pre-pre-alpha)
Datasets included:
Under the hood: Perl (Mojolicious), JavaScript (D3, JQuery), HTML/CSS (Twitter Bootstrap)
© 2015 Аляксей Яскевіч @ philology.by